УКРАІ́НСКАЯ НАЦЫЯНА́ЛЬНАЯ ПАРЛА́МЕНЦКАЯ БІБЛІЯТЭ́КА ў Кіеве Засн. ў 1866 як публічная б-ка. З 1934 Кіеўская абл., з 1957 дзярж. рэсп., з 1993 сучасная назва. Нац. кнігасховішча твораў друку, універсальны дэпазітарый; навук.-метадычны, даследчы, бібліягр. і каардынацыйны цэнтр у галіне бібліятэказнаўства, бібліяграфіі і кнігазнаўства для б-к усіх сістэм і ведамстваў Украіны. Асн. фонд (на 1.1.2003) — больш за 4 млн. кніг, часопісаў, нотных партытур, карт і інш. дакументаў на 66 мовах свету. У фондзе старадрукаў і рарытэтаў 17 тыс. экз., у т. л. калекцыі кірылічнага друку («Астрожская біблія», 1581, надрукаваная І.Фёдаравым, «Кніга жыцій святых» Дзмітрыя Растоўскага, 1689), свецкай л-ры («Арыфметыка» Л.П.Магніцкага, 1703, «Энеіда» І.Катлярэўскага, 1808, творы М.В.Ламаносава, М.М.Карамзіна і інш.). Найб. поўна сабраны творы вядомых укр. пісьменнікаў: Т.Шаўчэнкі, І.Франко, Л.Украінкі, П.Мірнага, М.Кацюбінскага і інш.
т. 16, с. 207
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)